Еўрапейскі Дом Спатканняў – Фундацыя Новы Стаў (Люблін, Польшча) і Брэсцкае абласное моладзевае грамадскае аб’яднанне “Сузор’е” (Брэст, Беларусь) запрашаюць журналістаў мясцовых грамадскіх выданняў, прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый да ўдзелу ў міжнародным праекце “Грамадскія медыі Еўрарэгіёну Буг”.
Галоўнай мэтай праекта ёсць развіццё грамадскіх арганізацый на тэрыторыі Еўрарэгіёну Буг праз павышэнне ўменняў у галіне кіравання інфармацыяй, сучаснымі мультымедыйнымі тэхналогіямі, рэкламавання ўласнай дзейнасці. Мэтай праекта з’яўляецца таксама наладжванне супрацоўніцтва недзяржаўных арганізацый з Польшчы і Беларусі. Праект будзе рэалізоўвацца з чэрвеня 2006г. да чэрвеня 2007г. і складацца з цыкла навучальных семінараў, стажыровак у рэдакцыях газет, радыё і тэлеканалаў, а таксама журналісцкіх конкурсаў. Праект рэалізуецца ў межах Праграмы Суседства INTERREG III A і суфінансуецца са сродкаў Еўразвяза.
Анкету ўдзельніка праекта можна знайсці на сайце www.eds-fundacja.pl Пытанні можна скіроўваць на адрас: s.kieruzel@eds-fundacja.pl альбо па тэл.: 081 5346191
Грамадскія медыі Еўрарэгіёну Буг 2006/2007
Праграма сустрэч
Чэрвень 2006 | Рэклама праекту | Люблін/Брэст |
Чэрвень/ ліпень 2006 | Набор удзельнікаў з польскага і беларускага боку | Люблін/Брэст |
Ліпень 2006 | Падрыхтоўчая сустрэча | Люблін, Насутаў |
Жнівень 2006 | Медыяшкола (I) „Што і як пісаць у лакальнай прэсе на прыкладзе трансгранічнага супрацоўніцтва“ [3днi] |
Люблін, Насутаў |
Кастрычнік 2006 | Медыяшкола (II) „Сучасныя тэхналогіі ў выдаўніцтве“ (мультымедыі,IT) [3днi] |
Люблін, Насутаў |
Снежань 2006 | Медыяшкола (III) „Як рэкламаваць дзейнасць грамадскіх арганізацыяў і мясцовых інстытуцый“ [3дні] |
Люблін, Насутаў |
Студзень 2007 | Абвяшчэнне конкурсу для журналістаў грамадскіх медыяў | Люблін/Брэст |
Сакавік 2007 | Закрыццё конкурсу | Люблін |
Травень 2007 | Сустрэча пераможцаў, заключная сустрэча. Распаўсюд выніковых прац. |
Люблін, Насутаў |
Травень 2007 | Выданне выніковых прац | Люблін/Брэст |
Праект рэалізуецца ў межах Праграмы Суседства INTERREG III A i
суфінансуецца са сродкаў Еўразвяза.
Грамадскія медыі Еўрарэгіёну Буг /MS Word/
Грамадскія медыі Еўрарэгіёну Буг 2006/2007 - Праграма сустрэч /MS Word/
Od 2003 roku Fundacja rozwija ideę mediów obywatelskich w Polsce. Jest to inicjatywa, która służy rozwojowi społeczeństwa obywatelskiego oraz zachęca obywateli do dialogu i do wyrażania swoich własnych poglądów.
Media obywatelskie to nie tylko szkolenia dla młodych i początkujących dziennikarzy amatorów, ale także szereg produkcji filmowych i programów telewizyjnych emitowanych w internecie. W czasie międzynarodowych warsztatów, które Fundacja realizuje wraz ze swoimi partnerami w różnych miastach Europy (Lublin, Lwów, Mińsk, Münster, Orlean, Rishon Le Zion, Stambuł, Tbilisi) młodzież pod okiem fachowych trenerów tworzy własne reportaże o tematyce kulturalnej, społecznej, religijnej, historycznej i politycznej. Większość tych produkcji można oglądać w internecie (ngotv.eu, owtv.de) oraz na spontanicznie organizowanych pokazach filmowych.
WIĘCEJ O MEDIACH OBYWATELSKICH